Skip to main content

Сьцяг Летувы Выкарыстаньне | Гісторыя | Вонкавыя спасылкі | Навігацыйнае мэнюСьцяг ЛетувыThe Law of the Republic of Lithuania on the the national flag of Lithuania and other flagsLietuvos valstybės vėliavaр

Сьцягі дзяржаваўДзяржаўныя сымбалі Летувы


Канстытуцыі Летувіскай Рэспублікі19921 верасьня200419892004сьцягу Летувіскай ССР1 верасьня2004сьвят23 жніўня23 верасьня19171918геральдыкіЁнас БасанавічусАнтанас ЖмуйдзінавічусТадас Даугірдас19 красавіка191819221928жоўтуюзялёнуючырвоную1940СССР19531988Саюдзіса7 кастрычніка1988вежы ГедымінаВільнеЛетувіскай ССР18 лістапада198825 студзеня1989Летувіскай РэспублікіПершайДругой сусьветнымі войнаміВільневежы Гедыміна1 студзеня1919сьвят і памятных дзёнпа-летувіску1 студзеняCommons-logo.svg












Сьцяг Летувы




Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі






Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку




Сьцяг Летувы


Сьцяг Летувы — афіцыйны дзяржаўны сымбаль Летувіскай Рэспублікі, уяўляе сабой прастакутнае палотнішча з трох роўнавялікіх гарызантальных палос: верхняй — жоўтага, сярэдняй — зялёнага і ніжняй — чырвонага колеру. Суадносіны шырыні сьцяга да яго даўжыні 3:5.


15-ы артыкул Канстытуцыі Летувіскай Рэспублікі, прынятай рэфэрэндумам 1992, усталёўвае колеры Дзяржаўнага сьцяга — жоўты, зялёны, чырвоны. Дэталёвае апісаньне й парадак выкарыстаньня вызначае Закон аб Дзяржаўным сьцягу і іншых сьцягах (новая рэдакцыя 1 верасьня 2004).


Прапорцыі сьцяга ў 1989—2004 1:2, як і ў сьцягу Летувіскай ССР. З 1 верасьня 2004 прапорцыі зьмененыя на 3:5.


Жоўты колер сымбалізуе сьвятло і сонца, зялёны траву, чырвоны — кроў, разьлітую за Летуву.



Выкарыстаньне |


Афіцыйнае выкарыстаньне Дзяржаўнага сьцяга Летувы, сьцягоў іншых дзяржаў і іншых сьцягоў рэглямэнтуе Закон аб Дзяржаўным сьцягу й іншых сьцягах (новая рэдакцыя 1 верасьня 2004. Паводле артыкула 5 закона, Дзяржаўны сьцяг стала падняты на наступных будынках (альбо над імі або перад імі):


  • Сойма Летувіскай Рэспублікі

  • Рэзыдэнцыі прэзыдэнта

  • Ураду Летувіскай Рэспублікі, міністэрстваў і адміністрацый начальнікаў паветаў

  • Канстытуцыйнага суду і іншых суднаў

  • Генэральнай пракуратуры

  • Банку Летувы

  • Галоўнай выбарчай камісіі


  • Вежы Гедыміна ў Вільне

  • рад самакіраваньняў

  • у пунктах памежнага кантролю (у міжнародных аэрапортах, марскіх і рачных партах, чыгуначных вакзалах і т. п.)

Дзяржаўны сьцяг вывешваецца таксама на будынках (паднімаецца на шчоглах і флагштоках) органаў мясцовага самакіраваньня, грамадзкіх аб'яднаньняў, прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый незалежна ад формаў уласнасьці, а таксама на жылых хатах у дні дзяржаўных сьвят. У Дзень чорнай стужкі 23 жніўня і Дзень генацыду габрэяў 23 верасьня сьцягі павінны быць прыспушчаныя і забясьпечаныя жалобнымі чорнымі стужкамі.



Гісторыя |


Выява летувіскага нацыянальнага сьцягу фармавалася ў 1917—1918 з улікам традыцый геральдыкі і летувіскага народнага дэкаратыўна-прыкладнага мастацтва. Камісію, выработавшую праект летувіскага сьцяга, склалі навуковы і грамадзкі дзеяч Ёнас Басанавічус, мастак Антанас Жмуйдзінавічус і археоляг, краязнаўца, мастак Тадас Даугірдас. Ё. Басанавічус прапанаваў выкарыстаць колеры, якія часьцей за іншыя сустракаюцца ў летувіскім народным тэкстылі. Кіруючыся гэтай прапановай, мастак А. Жмуйдзінавічус падрыхтаваў праект з палосамі чырвонага і зялёнага колераў, якія часьцей за іншыя сустракаюцца ў народных тканінах. Па прапанове Т. Дагірдаса была уведзеная паласа жоўтага колеру, сымбалізуючага сьвітанак. Жоўта-зялёна-чырвоны трыкалор быў зацьверджаны Радай Летувы 19 красавіка 1918 як часовы сьцяг Летувы.





Сьцяг Летувіскай ССР 1953 году


У канстытуцыях 1922 і 1928 Дзяржаўны сьцяг спалучае жоўтую, зялёную, чырвоную палосы. У 1940 з далучэньнем Летувы да СССР да сьцяга дадалася савецкая эмблема серп і молат. Затым яго сьцяг зьмяніла чырвонае палотнішча з сярпом і молатам. У 1953 быў усталяваны сьцяг з трох гарызантальна разьмешчаных каляровых палос чырвонага колеру (восем дванаццатых шырыні), белага (адна дванаццатая шырыні) і зялёнага (тры дванаццатых шырыні палотнішча) колераў з залатымі сярпом, молатам і пяціканцовай зоркай.


Жоўта-зялёны чырвоны трыкалор у якасьці нацыянальнага сьцяга стаў шырока публічна выкарыстоўвацца ўлетку 1988. Па ініцыятыве Саюдзіса 7 кастрычніка 1988 адбылася цырымонія ўзьняцьць нацыянальнага трыкалора на вежы Гедыміна ў Вільне. Сьцяг быў зноўку ўзаконены і атрымаў афіцыйны статус у якасьці сьцяга Летувіскай ССР 18 лістапада 1988 папраўкамі, занесенымі ў Канстытуцыю Летувіскай ССР Вярхоўнай Радай Летувіскай ССР. 25 студзеня 1989 Прэзыдыўм Вярхоўнай Рады зацьвердзіў яго колеры, якія абапіраюцца на ўзоры сьцяга Летувіскай Рэспублікі пэрыяду паміж Першай і Другой сусьветнымі войнамі.


У Вільне на вежы Гедыміна летувіскі сьцяг упершыню быў падняты 1 студзеня 1919 невялікай групай добраахвотнікаў летувіскіх ваенных фармаваньняў. У памяць аб гэтым у ліку іншых сьвят і памятных дзён усталяваны дзень Сьцяга Летувы (па-летувіску: Lietuvos Vėliavos diena) 1 студзеня.



Вонкавыя спасылкі |


Commons-logo.svgСьцяг Летувысховішча мультымэдыйных матэрыялаў


  • The Law of the Republic of Lithuania on the the national flag of Lithuania and other flags

  • Lietuvos valstybės vėliava









Атрымана з «https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=Сьцяг_Летувы&oldid=1998995»










Навігацыйнае мэню



























(RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgPageParseReport":"limitreport":"cputime":"0.156","walltime":"0.278","ppvisitednodes":"value":285,"limit":1000000,"ppgeneratednodes":"value":0,"limit":1500000,"postexpandincludesize":"value":24356,"limit":2097152,"templateargumentsize":"value":926,"limit":2097152,"expansiondepth":"value":10,"limit":40,"expensivefunctioncount":"value":0,"limit":500,"unstrip-depth":"value":0,"limit":20,"unstrip-size":"value":6244,"limit":5000000,"entityaccesscount":"value":0,"limit":400,"timingprofile":["100.00% 189.865 1 -total"," 67.40% 127.974 1 Шаблён:Сьцягі_краін_Эўропы"," 65.86% 125.039 1 Шаблён:Эўропа_па_тэмах"," 62.96% 119.534 1 Шаблён:Навігацыйная_табліца2"," 20.70% 39.295 1 Шаблён:Пасьля_галоснай"," 5.95% 11.288 1 Шаблён:Мова-lt"," 3.85% 7.302 1 Шаблён:Commons"," 2.76% 5.247 1 Шаблён:Мова_тэксту"," 2.02% 3.833 1 Шаблён:Commons/Міні"," 1.41% 2.677 1 Шаблён:Мова"],"scribunto":"limitreport-timeusage":"value":"0.020","limit":"10.000","limitreport-memusage":"value":776966,"limit":52428800,"cachereport":"origin":"mw1246","timestamp":"20190625082721","ttl":2592000,"transientcontent":false););"@context":"https://schema.org","@type":"Article","name":"u0421u044cu0446u044fu0433 u041bu0435u0442u0443u0432u044b","url":"https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%A1%D1%8C%D1%86%D1%8F%D0%B3_%D0%9B%D0%B5%D1%82%D1%83%D0%B2%D1%8B","sameAs":"http://www.wikidata.org/entity/Q81477","mainEntity":"http://www.wikidata.org/entity/Q81477","author":"@type":"Organization","name":"Contributors to Wikimedia projects","publisher":"@type":"Organization","name":"Wikimedia Foundation, Inc.","logo":"@type":"ImageObject","url":"https://www.wikimedia.org/static/images/wmf-hor-googpub.png","datePublished":"2008-06-24T17:41:17Z","dateModified":"2018-09-01T20:15:04Z","image":"https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/1/11/Flag_of_Lithuania.svg"(RLQ=window.RLQ||[]).push(function()mw.config.set("wgBackendResponseTime":132,"wgHostname":"mw1320"););

Popular posts from this blog

Canceling a color specificationRandomly assigning color to Graphics3D objects?Default color for Filling in Mathematica 9Coloring specific elements of sets with a prime modified order in an array plotHow to pick a color differing significantly from the colors already in a given color list?Detection of the text colorColor numbers based on their valueCan color schemes for use with ColorData include opacity specification?My dynamic color schemes

Invision Community Contents History See also References External links Navigation menuProprietaryinvisioncommunity.comIPS Community ForumsIPS Community Forumsthis blog entry"License Changes, IP.Board 3.4, and the Future""Interview -- Matt Mecham of Ibforums""CEO Invision Power Board, Matt Mecham Is a Liar, Thief!"IPB License Explanation 1.3, 1.3.1, 2.0, and 2.1ArchivedSecurity Fixes, Updates And Enhancements For IPB 1.3.1Archived"New Demo Accounts - Invision Power Services"the original"New Default Skin"the original"Invision Power Board 3.0.0 and Applications Released"the original"Archived copy"the original"Perpetual licenses being done away with""Release Notes - Invision Power Services""Introducing: IPS Community Suite 4!"Invision Community Release Notes

199年 目錄 大件事 到箇年出世嗰人 到箇年死嗰人 節慶、風俗習慣 導覽選單